Да 4 гадоў у Аўстраліі!

University of Adelaide прапануе 40 стыпендый для замежных студэнтаў  у 2016-2017 навучальным годзе.

Запрашаюцца паспяховыя студэнты любых спецыяльнасцей, акрамя медыцыны, якія жадаюць атрымаць ступень бакалаўра альбо магістра.

Для атрымання стыпендыі неабходна здаць любы з международных экзаменаў па ангельскай мове: IELTS, TOEFL, Pearson Test of English – Academic, CAE (Cambridge English Advanced). Калі кандыдат не на дастатковым узроўні валодае ангельскай, ёсць магчымасць прайсці інтэнсіўныя курсы пры ўніверсітэце.

Фінансавыя ўмовы

University of Adelaide аплочвае 25% гадавога ўнёску за навучанне кожны год (максімум – 4 гады).

Дэдлайн падачы заяўкі на вясенні семестр – 29 студзеня 2016 года.

Усе падрабязнасці – па спасылцы.