Дабрацца да таямніц сацсетак: навучальны курс

408

Як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ ды сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі — пра гэта вы даведаецеся падчас курсу “Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ”.

Перыяд – 14 студзеня – 26 лютага 2017 года. Лакацыі – Мінск і Вільня.

Заняткі праходзяць раз на тыдзень па суботах.

Курс утрымлівае не менш за 8 практычных заданняў, якія трэба будзе выконваць за пэўны тэрмін.

Асаблівая ўвага будзе скіравана на распрацоўку практычнай стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі і мэсэнджарамі для кожнага ўдзельніка:

  • прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары;
  • стварэнне і публікацыя паспяховых пастоў у сацыяльных сетках і мэсэнджарах;
  • саблівасці размяшчэння рэкламы ў новых каналах камунікацыі;
  • мадэрацыя і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і пабліках;
  • пастаноўка задач для SMM-спецыяліста;
  • аналіз эфектыўнасці працы для SMM-спецыяліста.

Курс праводзіць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, а таксама дырэктар Web and Market Сяргей Кузьменка, журналістка “Радыё Свабода” Юлія Коцкая і дырэктарка установы “Студэнцкая фабрыка думкі” (БАСС) Крысціна Мурашова.

Пасля заканчэння курсу слухачы будуць ведаць:

— Якімі бываюць сацыяльныя сеткі і мэсэнджары, навошта яны патрэбны журналісту;
— Якія мэсэнджары папулярныя ў Беларусі і як імі карыстаюцца рэдакцыі;
— Як скарыстаць новыя медыі для збору эксклюзіўнай інфармацыі;
— Як прасоўваць свае тэксты, фота і відэа (SMM);
— За што адказвае SMM-мэнэджар у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэры ацэнкі яго працы;
— Як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках;
— Як даведацца, якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі;
— Якія трэнды SMM назіраюцца сёння ў Беларусі;
— Як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі;
— Як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта;
— Як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках.

Курс “Сацыяльныя сеткі і мэсэнджары — платформа для СМІ” максімальна практыкаарыентаваны, прадугледжвае вялікі аб’ём самастойнай працы ўдзельнікаў.

Да ўдзелу запрашаюцца SMM-мэнэджары рэдакцый СМІ, журналісты, якія вядуць рэдакцыйныя акаўнты и групы ў сацыяльных сетках.

Удзельнікі будуць працаваць над сваім медыяпраектам, канцэпцыю якога яны мусяць сфармуляваць і прэзентаваць падчас курсу.

Кожнаму ўдзельніку курса будзе прадастаўлена магчымасць кансультацыі з трэнерам, а таксама дэталёвы разбор выканання практычных заданняў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА “БАЖ” па электроннай пошце на адрас baj@baj.by  (з пазнакай “SMM”) да 10 студзеня 2017 года.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

  • кароткі расповед пра сябе;
  • абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе;
  • просьба ў заяўцы даць спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.