Дабрачынныя курсы ангельскай

Міжнародны хрысціянскі цэнтр “Надзея” запрашае на дабрачынны курс ангельскай мовы з выкладчыкамі, якія паходзяць з англамоўных краінаў.

Перыяд інтэнсіву – з 18 па 22 студзеня 2016 года. Тым, что паспяхова пройдзе дадзеную праграму, прапануюць бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы.

Курс канцэнтруецца на практыцы вымаўлення і развіцця слоўнікавага запасу. Ён накіраваны на тое, каб кожны студэнт атымаў максімальную магчымасць слухаць, разумець і размаўляць на ангельскай.

Праграма складаецца з 5 заняткаў па дзве гадзіны (10 гадзін моўнай практыкі). Урокі будуць адбывацца ў групах па 10-12 чалавек у чатыры змены на дзень.

Пасля заканчэння курсу студэнты, якая выканаюць умовы па наведванні, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні курсаў размоўнай ангельскай.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 16 гадоў, незалежна ад узроўню ведаў.

Папярэдняе сумоўе адбудзецца 16 студзеня.

Заняткі будуць праходзіць па адрасе: вуліца Райніса, 6 (раён плошчы Ванеева, Мінск).

Падаць заяўку і падрабязней пачытаць пра ўмовы ўдзелу ды саму арганізацыю можна па спасылцы.

Кантакты – еnglish@esl.by, МТС +375 33 309 00 00 (15:00-19:00).