Дадатковы набор на магістарскую праграму ЕГУ

ЕГУ абвяшчае дадатковы набор на магістарскую праграму “Публічная палітыка”.

У межах дадзенай праграмы студэнты даведаюцца пра класічныя традыцыі і новыя тэндэнцыі ў галіне публічнага адміністравання, атрымаюць практычныя навыкі аналізу публічнай палітыкі з фокусам на актуальныя сусветныя і рэгіянальныя практыкі, а таксама зробяць арыгінальнае даследаванне па самастойна абранай тэме падчас напісання магістарскай працы.

Фінансавыя ўмовы залежаць ад рэйтынгу абітурыента. Калі ён вышэй за 9,61, кандыдат/ка зможа вучыцца бясплатна. Пры ніжэйшым “паказчыку” будзе ўсталяваны адпаведны тарыф.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на сайце ЕГУ.

Перыяд навучання – 1,5 гады.

З любымі пытаннямі адносна паступлення можна звяртацца на е-адрас recruitment@ehu.lt альбо наўпрост да выкладчыкаў праграмы:

Дэдлайн – 12 жніўня 2017 года.