Дадатковы набор у магістратуру ЕГУ

Набор на адукацыйную паліталагічную праграму ЕГУ ў магістратуру “Публічная палітыка” працягнуты да 8 ліпеня 2017 года!

Працягласць навучання – 1,5 гады.

Перавага навучання на паліталагічнай праграме – вывучэнне публічнага адміністравання і аналізу публічнай палітыкі з фокусам на актуальныя сусветныя і рэгіянальныя практыкі.

Фінансавыя ўмовы

Пры наяўнасці адпаведных агульным патрабаванням балаў, у абітурыентаў і абітурыентак ёсць магчымасць паступіць на бясплатныя месцы.

Арганізатары праграмы гарантуюць усім навучэнцам:

  • індывідуальны падыход да кожнага студэнта і студэнткі з улікам іх прафесійных і асабістых цікавасцей і жаданняў;
  • магчымасць рэалізацыі самастойных праектаў, сфакусаваных на беларускай і рэгіянальнай праблематыцы;
  • сумесную даследчую працу з выкладчыкамі праграмы.

За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца на dept.socpolscience@ehu.lt альбо праз Facebook.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.