Дактарантура па крыптаграфіі ў Нарвегіі

Даследчая лабараторыя ў Нарвегіі (горад Берген) шукае будучых студэнтаў для навучання ў дактарантуры па крыптаграфіі.

Асноўныя патрабаванні:

  • магістарская ступень (скончаная ці плануецца скончыць у бягучым годзе) па крыптаграфіі ці падобных дысцыплінах (матэматыка, інфарматыка, і да т.п.)
  • валоданне англійскай мовай (працоўная мова – англійская)

Навучанне бясплатнае, студэнты працаўладкоўваюцца і атрымоўваюць заробак.

Дэдлайн: 30.04.2019 (ці раней, калі патрэбная колькасць вартых студэнтаў набярэцца раней)

Падрабязная інфармацыя па спасылцы.

У лабараторыі ўжо працуе адзін беларус 🙂