Далучыцца да чырвоных носікаў і добрай справы

Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Шпітальныя клоуны Фанні ноуз” адчыняе набор на курс шпітальнага клоуна ў Берасце! Да ўдзелу запрашаюцца людзі любых прафесій ва ўзросце ад 21 года.

У межах курса вы зможаце не толькі атрымаць уяўленне пра шпітальную клаунаду і раскрыць у сабе новыя таленты, але і стаць шпітальным улоунам ды далучыцца да каманды Funny nose.

У праграму курса ўваходзяць:

  • тэарэтычныя заняткі па псіхалогіі хварэючага дзіцяці
  • заняткі па гісторыі клаунады
  • правілы працы ў стацыянары
  • практычныя заняткі па акторскім майстэрстве
  • заняткі па тэмпортму, клаунадзе, пантаміме, акрабатыцы, жангляванню, музычнай імправізацыі, фокусам і іншыя.

Абавязковым этапам курса з’яўляецца наведванне шпіталя ў суправаджэнні дасведчаных шпітальных клоўнаў.

Заняткі курса пройдуць 27-28 кастрычніка і 3-4 лістапада. На 11 лістапада запланаваны першы працоўны выхад.

Для таго, каб прыняць удзел у курсе, неабходна запоўніць заяўку  да 25 кастрычніка. 

Больш падрабязнасцяў гядзіце па спаслцы, пытанні можна задаць па тэл/Viber +375-29-378-63-50