Далучыцца да Сусветнага эканамічнага форуму – у Мінску

Мінскі хаб Global Shapers запрашае актыўных маладых людзей далучыцца да каманды.

Мінскі хаб – гэта супольнасць маладых прафэсіяналаў, якія ўваходзяць у міжнародную супольнасць Global Shapers, ініцыятыва Сусветнага эканамічнага форуму.

Што дае супольнасць

Сяброўства ў супольнасці Global Shapers дае магчымасць далучыцца да міжнароднай сеткі выбітных моладзевых лідараў і лідарак, якія супрацоўнічаюць для вырашэння глабальных праблем. Сяброўства дазваляе ініцыяваць і рабіць свой унёсак у розныя праекты, якія рэалізуюцца на мясцовым і глабальным узроўні, развіваць свае лідарскія якасці праз удзел у праграмах і нефармальных сустрэчах.

Патрабаванні да кандыдатаў: 

  • узрост ад 20 да 29 гадоў;
  • пражыванне ў Мінску;
  • вялікі лідарскі патэнцыял і значныя прафэсійныя дасягненні, уключна з прадпрымальніцкай і грамадскай дзейнасцю;
  • захаванне высокіх маральных і інтэлектуальных прынцыпаў;
  • гатоўнасць актыўна ўключацца ў супольнасць Global Shapers, узмацняць яе місію і задачы і падтрымліваць калег у індывідуальным і прафэсійным разьвіцці.

Вітаецца досвед ў праектнай дзейнасці, працы як у камэрцыйных кампаніях, так і грамадскіх ініцыятывах сацыяльнай накіраванасці.

Усім ахвотным трэба запоўніць заяўку.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 верасня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.