Далучыліся да Балонскага працэсу. І што далей?

БАСС запрашае на трохдзённы семінар “Балонскі для кожнага”, які адбудзецца з 19 па 21 лютага.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выкладчыкі беларускіх ВНУ, валанцёры некамерцыйных арганізацый.

Арганізатар – Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання.

Удзельнікі семінару даведаюцца:

  • як і дзеля чаго стваралася Адзіная еўрапейская адукацыйная прастора;
  • якія прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу і што яны азначаюць для вышэйшай адукацыі Беларусі;
  • якія прэферэнцыі студэнты могуць атрымаць ад уступлення ў Балонскі працэс;
  • як бачаць укараненне Балонскага працэсу ў Беларусі ў Еўропе;
  • якія вынікі прынёс вышэйшай адукацыі еўрапейскіх краін удзел у Балонскім працэсе;
  • якая роля студэнтаў і студэнцкага самакіравання ў краінах-членах Балонскага працэсу.

Таксама ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з методыкай “Форум-тэатру” і засвоіць некаторыя лідарскія навыкі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак – 40 000 рублёў (часткова пакрываюцца выдаткі на правядзенне семінара). Прадугледжваецца харчаванне для ўсіх удзельнікаў. Удзельнікі з іншых гарадоў будуць забяспечаны хостэлам, а таксама атрымаюць кампенсацыю праезда да Мінска і дадому.

Зарэгістравацца на семінар можна по спасылцы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лютага.

Усім удзельнікам не пазней 16 лютага прыйдзе інфармацыйны ліст з вынікамі адбору.

За дадатковымі дадзенымі звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара семінара Юліі Дабышук: