Далучыся да сотні моладзевых амбасадараў Еўропы

Праграма Еўразвязу “Адкрытае суседства” (праект ЕЗ для ўсходніх краін-суседак) запрашае моладзь да ўдзелу ў ініцыятыве “Амбасадары еўрапейскай моладзі” (YEA), якая стартуе ў верасні 2016 года, і мае аб’яднаць мінімум 100 маладзёнаў з усёй Еўропы.

Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты 15-25 гадоў, якія валодаюць ангельскай мовай, цікавяцца тэмай палітыкі ЕЗ, пражываюць у Еўразвязе або краінах Усходняга Партнёрства.

Каб мець магчымасць паўдзельнічаць у працы сеткі YEA, неабходна адправіць свае рэзюмэ з кантактнай інфармацыяй і суправаджальнымі лістамі да 15 верасня 2016 г.

Падрабязную інфармацыю пра моладзевую сетку Young European Neighbours глядзіце па спасылцы.