Дапамагчы вялікай справе: валанцёрства на Паралельным форуме

На Паралельны форум грамадзянскай супольнасці, які пройдзе напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, патрабуюцца валaнцёры і валaнцёркі.

Калі: 4 ліпеня 2017 года.
Дзе: Мінск.

Абавязкі валанцёраў:

  • сустракаць беларускіх і замежных гасцей, прадстаўнікоў і прадстаўніц медыяў;
  • рэгістраваць удзельнікаў і ўдзельніц Форуму;
  • дапамагаць з падрыхтоўкай памяшканняў для мерапрыемства;
  • дапамагаць з тэхнічнай часткай мерапрыемства (праца з мікрафонамі, прэзентацыямі і г.д.).

Для таго каб далучыцца да каманды, неабходна да 29 чэрвеня 2017 года даслаць на е-адрас parallel.forum@gmail.com наступныя звесткі: імя, прозвішча; кантактны нумар тэлефону. У тэме ліста, калі ласка, напішыце слова “Валaнцёрства”.