Даследаваць шлях да Эдынбурга

Credit Research Centre (CRC) прапануе даследчыя стыпендыі ў бізнэс-школе ўніверсітэта Эдынбурга.

Атрымаць стыпендыю можна на розныя перыяды: 2016/2017, 2017/2018 ці 2018/2019.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • атрымаць ступень магістра ў любой з праграм, якія тычацца менеджменту, дзяржаўнай ці сацыяльнай палітыцы;
  • добра валодаць ангельскай мовай (напрыклад, IELTS – 7.0, мінімум 6,0 у кожнам іспыце)
  • паказваць выдатныя поспехі ў перыяд навучання ў магістратуры / напісання магістарскай працы;
  • прапанаваць даследванне.

Фінансавыя ўмовы:

Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на навучанне і выдаецца стыпендыя ў памеры £14,057.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • матывацыйны ліст;
  • даследванне-прапанова;
  • сертыфікат валодання ангельскай мовай;
  • CV;
  • 2 рэферэнцыі.

Пакет дакументаў трэба даслаць па электроннай пошце phd@business-school.ed.ac.uk (імя + UUN у назве).

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 сакавіка 2016.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы праграмы.