Даследаванні па рускай лінгвістыцы ў Нарвегіі

Факультэт мовы і культуры UiT Norway’s Arctic University запрашае на доктарскую даследчую праграму па рускай лінгвістыцы.

Працягласць праграмы: 4 гады (3 гады на даследаванне і адзін год, разбіты на 4 часткі, – на працу выкладчыкам / іншыя акадэмічныя абавязкі).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • магістарская ступень па рускай лінгвістыцы;
  • выдатныя веды па кагнітыўнай лінгвістыцы;
  • выдатнае валоданне рускай і ангельскай мовамі;
  • навуковыя працы па рускай лінгвістыцы (з публікацыямі).

Акрамя гэтага, паспяховыя кандыдаты павінны даслаць праект даследавання разам з планам распрацоўкі (3-4 старонкі).

Фінансавыя ўмовы: паспяховыя кандыдаты будуць атрымоўваць рэгулярны заробак. Іншыя фінансавыя пытанні трэба вырашаць з універсітэтам.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • апісанне праекта даследавання;
  • CV (дэтальныя сведкі пра адукацыю, прафесіянальныя трэнінгі і працоўны вопыт);
  • дыплом і транскрыпт адзнак (ступень бакалаўра ці эквівалент);
  • дыплом і транскрыпт адзнак (ступень магістра ці эквівалент);
  • іншыя дыпломы за навучанне;
  • пацверджанне валодання ангельскай мовай;
  • спіс асоб (2-3, з акадэмічнай сферы), да якіх можна звярнуцца за рэферэнцыяй (імя, кім з’яўляецца для ўдзельніка, e-mail і нумар тэлефона);
  • тэзісы магістарскай працы;
  • іншыя навуковыя працы (па жаданню ўдзельніка, аформленыя па ўзору).

Працэс рэгістрацыі ажыццяўляецца праз анлайн-платформу. Дэдлайн падачы заяўкі – 18 жніўня 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.