Даследчая пазіцыя ў Варшаўскім універсітэце

Даследчыкі з акадэмічнай ступенню запрашаюцца на пасаду PostDoc у Варшаўскім універсітэце для працы над даследаваннямі на тэму “Our Mythical Childhood… The Reception of Classical Antiquity in Children’s and Young Adults’ Culture in Response to Regional and Global Challenges”.

Спецыяльнасці: літаратура, культуралогія.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • добрае валоданне яшчэ дзвюма сучаснымі мовамі (родная ўключна);
  • веданне пісьмовай лацінскай мовы (для чытання са слоўнікам);
  • выдатная доктарская дысертацыя ў гуманітарных навуках і выдатная магістарская ступень у класічнай ці сучаснай філалогіі (польская філалогія ўключна), культурныя навукі, гісторыя, гісторыя мастацтва, філасофія;
  • даследаванні ў галіне дзіцячай і падлеткавай культуры.

Фінансавыя ўмовы

Даследчыкі будуць штомесяц атрымоўваць заробак у 4,200 PLN.

Неабходныя дакументы:

  • CV са спісам публікацый;
  • суправаджальны ліст;
  • копіі ўсіх папярэдніх дыпломаў аб адукацыі;
  • прыклады папярэдніх публікацый (да 5 тэкстаў);
  • дысертацыя;
  • прапанова па тэматыцы даследавання;
  • рэкамендацыйныя лісты (2 на ангельскай, польскай, нямецкай, італьянскай, французскай альбо расейскай).

Дэдлайн падачы заяўкі – 2 снежня 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.