Даследчая праграма ў бізнес-школе Капенгагена

Copenhagen Business School прымае заяўкі на PhD-праграму на факультэт міжкультурнай камунікацыі і менеджменту.

Працягласць праграмы: 3 гады.

Аб’ект даследавання — адносіны паміж карпаратыўнай устойлівасцю і ўрадам.

Студэнты павінны быць зацікаўлены ў даследаванні:

  • адносін паміж устойлівасцю і карпарацыямі: як карпарацыі ўплаваюць на эканамічнае, сацыяльнае і экалагічнае развіццё;
  • як рынкі, грамадзянская супольнасць і ўрад рэгулююць уплыў карпаратыўнай yстойлівасці;
  • які ўнёсак робяць карпарацыі на шляху пашырэння ўстойлівасці ўрада.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • магістарская ступень ці эквівалент (3 + 2 гады згодна з Балонскім працэсам);
  • папярэднія веды па сацыяльных навуках;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя забяспечвае навучанне, офісную прастору, транспартныя выдаткі, а таксама рэгулярны заробак (прыблізна 3.300 — 4.000 еўра штомесяц).

Падача заяўкі ажыццяўляецца праз анлайн-платформу. Дэдлайн — 4 верасня 2016 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.