Даследчая рэзідэнцыя ў Празе

Prague Civic Society Centre прапануе трохмесяцовыя даследчыя стыпендыі для актывістаў, журналістаў, даследчыкаў, якія займаюцца грамадзянскім актывізмам і сацыяльнымі праблемамі ва Ўсходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Калі: чэрвень -жнівень альбо верасень-снежань 2018 года.
Дзе: Прага, Чэхія.

Праграма прызначана для людзей, якія маюць досвед працы ў грамадзянскім сектары і працуюць дзеля ўмацавання ролі грамадзянскай супольнасці ў сваёй краіне ці рэгіёне. Удзельнікамі праграмы могуць стаць эксперты, даследчыкі, праваабаронцы, актывісты ў галіне ўрбанізму і аховы навакольнага асяроддзя, журналісты, сябры грамадзянскіх арганізацыяў і ініцыятыўных групаў.

Стыпендыя прапануе поўнае фінансаванне 3-месяцовай даследчай рэзідэнцыі ў Празе.  

Дзеля чаго можна скарыстацца гэтай праграмай?

  • правесці даследаванне на выяўленне цяжкасцей, якія мае грамадзянскай супольнасць у вашай краіне;
  • напісаць кнігу, вучэбны дапаможнік ці аналітычнае даследаванне;
  • стварыць канцэпцыю новага праекта і пачаць яго рэалізоўваць.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праезд на пражыванне пакрываюцца Пражскім грамадзянскім цэнтрам. Таксама вы атрымаеце магчымасць атрымаць невялікі грант на развіццё праекта.

Дэдлайн – 10 сакавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей можна знайсці тут.