Даследчыя гранты ў Chatham House

Каралеўскі інстытут міжнародных дачыненняў Chatham House ў партнёрстве з Фундацыяй імя Роберта Боша прапануюць даследчыя гранты для будучых лідараў.

Працягласць: 10 месяцаў (верасень – ліпень).
Дзе: Лондан, Вялікабрытанія.

Праграма мае на мэце развіць веды ўдзельнікаў пра постсавецкую палітыку ды іх даследніцкія і лідарскія здольнасці. Стыпендыяты змогуць зрабіць унёсак у даследванні Chatham House, усталяваць кантакты з акадэмічнай і палітычнай супольнасцю Брытаніі, Нямеччыны і Еўразвязу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца грамадзянінам Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі альбо Расіі;
  • мінімум скончаны бакалаўрыят альбо эквівалент;
  • знаходзіцца на сярэдзіне кар’ернай лесвіцы ў галіне СМІ, навукі, НДА, бізнэсу, дзяржаўнай працы, грамадскіх арганізацый.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі будуць штомесяц атрымоўваць стыпендыю ў памеры £2,340. Таксама арганізатары дапамогуць ім з выдаткамі, якія звязаны з даследаваннямі.

Як падацца?

Дэдлайн падачы заяўкі – 29 красавіка 2019. Да заяўкі трэа будзе далучыць CV і копію пашпарта.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.