Даследчыя гранты ў Японіі

The Matsumae International Foundation абвяшчае прыём заявак на даследванні пад дэвізам “На шляху да лепшага разумення Японіі і міру ва ўсім свеце”.

Працягласць даследванняў – 3-6 месяцаў.

The Matsumae International Foundation – недзяржаўная арганізацыя. Грант складаецца з ахвяраванняў грамадзян, арганізацый і груп Японіі.

Кандыдаты могуць абраць любую установу для даследчай працы (інстытуты, універсітэты, лабараторыі, нацыянальныя і прыватныя установы). Перавага аддаецца наступным спецыяльнасцям:

  • прыродазнаўчыя навукі;
  • інжынерныя справы;
  • медыцына.

Фінансавыя ўмовы:

Удзельнікі атрымаюць стыпендыю на даследванне і пражыванне, страхоўку, авія-білет,  а таксама аднаразовую дапамогу ў Японіі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • не з’яўляцца грамадзянінам Японіі;
  • мець ступень доктара ці быць прызнаным арганізацыяў The Matsumae International Foundation уладальнікам такой ступені;
  • узрост – да 49 гадоў;
  • выдатнае валоданне ангельскай ці японскай мовай;
  • адсутнасць былых наведванняў Японіі;
  • жаданне вярнуцца на радзіму пасля завяршэння праграмы і працаваць там па спецыяльнасці;
  • добрае здароўе.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 жніўня.

Больш падрабязнасцей можна знайсці тут і тут.