Даследуй гісторыю лічбавага мастацтва ў Гішпаніі

Летняя школа “Гісторыя лічбавага мастацтва” шукае ўдзельнікаў, якія працуюць над тэмай з розных ракурсаў.

Калі: 4-13 верасня 2017 года.
Дзе: Малага, Гішпанія.

Курс мае двайную арыентацыю: па-першае, тэарэтычныя і крытычныя дыскусіі будуць сумяшчацца з практычнымі заняткамі, па-другое, самі ўдзельнікі будуць працаваць над супольнымі праектамі.

Праграма школы дзеліцца на два модулі:

  • аналіз дадзеных і іх візуалізацыя;
  • лічбавы сторытэлінг і інтэрфейсы.

Колькасць удзельнікаў – 25 чалавек. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты магістратуры, аспірантуры, даследчыкі, навукоўцы і прафесіяналы, якія працуюць у галіне гісторыі мастацтва, выяўленчага мастацтва, графічнага дызайну, камп’ютарных навук, медыяў і вывучэння музеяў. Адно з патрабаванняў – праца ў адукацыйных ці акадэмічных установах, музеях, галерэях, культурных інстытуцыях.

Як падацца

Для ўдзелу ў школе неабходна прадставіць кароткую біяграфію (не больш за 1 старонку) і матывацыйны ліст, у якім трэба апісаць чаканні ад школы, як яна дапаможа ўдзельнікаў у даследчых праектаў альбо ў кар’ерным росце. Дакументы неабходна даслаць на е-адрас digitalarthistory@uma.es.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу – 120 еўра.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2017 года.