Даследванні ў 18 універах свету

The European Institutes for Advanced Study прапануе міжнародную праграму для даследванняў цягам 10 месяцаў у адным з 18 універсітэтаў, якія знаходзяцца ў наступных гарадах:

  • Орхус, Амстэрдам, Берлін, Балонья, Будапешт, Кембрыдж, Дальменхорст, Эдзінбург, Фрайбург, Хельсінкі, Іерусалім, Ліон, Мадрыд, Марсэль, Парыж, Упсала, Вена, Цюрых.

Фінансавую падтрымку атрымаюць тыя выбітныя даследчыкі, якія вядуць мэтанакіраваную працу. Удзельнікі змогуць праводзіць даследванні ў лепшых умовах мульцідысцыплінарнага асяродку і ў супольнасці замежных даследчыкаў.

Напрамкі даследванняў:

  • гуманітарныя навукі;
  • сацыяльныя навукі;
  • галіна навукі пра жыццё, дакладныя навукі (калі для даследванняў не патрабуецца лабараторыя і калі даследчы праект узаемадзейнічае з сацыяльнымі і гуманітарнымі дысцыплінамі).

Запрашаюцца даследчыкі з усяго свету. Кожны з іх зможа выбраць да 3 замежных універсітэтаў як магчымыя базы даследванняў.

Гэтым разам The European Institutes for Advanced Study прапануе 48 грантаў (25 для малодшых навуковых супрацоўнікаў і 23 для старэйшых).

Фінансавыя ўмовы

Кожны даследчык атрымае грашовыя выплаты: € 26 000 – малодшы навуковы супрацоўнік і € 38 000 – старэйшы. Таксама яму аплоцяць пражыванне і кампенсуюць транспартныя выдаткі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець ступень доктара навук;
  • 2 гады досведу даследванняў пасля атрымання ступені (выключэнне ёсць толькі для правазнаўцаў: яны мусяць мець ступень магістра і 6 гадоў досведу ў даследваннях);
  • (нацыянальнасць і ўзрост значэння не маюць);
  •  жаданне весці даследванне ў вызначаным накірунку.
Неабходныя дакументы:
  • бланк заяўкі;
  • CV са спісам публікацый (не больш за 10 старонак);
  • дэталёвае апісанне даследвання;
  • для малодшых навуковых супрацоўнікаў – 2 рэкамендыцыйныя лісты;
  • публікацыі ў фармаце PDF (2 для малодшых і 5 для старэйшых навуковых супрацоўнікаў);
  • копія дыплома доктара навук з афіцыйным перакладам.

Больш падрабязнасцей – тут.

Дэдлайн – 8 чэрвеня 2016 года.