Даследванні ў Facebook

Кампанія Facebook прапануе стыпендыяльную праграму для PhD-студэнтаў, якія займаюцца даследваннямі, рэлевантнымі для FB.

Прадугледжана 12 стыпендый на двухгадовы перыяд.

Навуковыя сферы даследванняў:

  • стварэнне штучнага інтэлекту;
  • узаемадзеянне чалавека і камп’ютара;
  • тэхналогіі маўлення;
  • бяспека і ахова прыватных дадзеных;
  • інжынірынг праграмнага забяспечання;
  • базы дадзеных;
  • эканоміка і вылічэнні;
  • камп’ютарная архітэктура;
  • сацыяльны камп’ютынг і інш.

Неабходныя дакументы:

  • CV;
  • рэкамендацыйныя лісты;
  • прапанова даследвання;
  • прапанова сферы даследвання.

Як падацца

Кандыдаты на ўдзел у праграме мусяць запоўніць анлайн-форму або даслаць усе неабходныя дакументы на адрас facebookfellowship@fb.com з пазнакай “Fellowship Program Application”.

Фінансавыя ўмовы

Памер гранту – 37 000 $ на год.

Усю падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.