Даследванне ў мюнхенскім Нямецкім музеі

Нямецкi музей у Мюнхене прапануе некалькi прывабных стыпендый на праекты, звязаныя з разнастайнымi музейнымi зборамi.

Стыпендыi маюць iнтэрнацыянальны i iнтэрдысцыплiнарны характар. Кандыдаты маюць магчымасць у цеснай кааперацыі з супрацоўнікамі музея ажыццявiць свой праект на базе калекцый i збораў Нямецкага Музея. Асабліва вiтаюцца iнаватыўныя праекты, скiраваныя на ўнікальнае даследванне.

Цягам стыпендыi даследчыкi будуць штодённа кантактаваць з куратарамi музея, архiвiстамi i бiблiятэкарамi, а таксама з членамi Мюнхенскага цэнтра гiсторыi навукi i тэхнологiй.

Патрабаваннi

Стыпендыi прапаноўваюцца даследчыкам, студэнтам i спецыялiстам на любым узроўнi iх акадэмiчнага сталення, але мiнiмум з адной закончанай ступенню навучання.

Фiнансавыя ўмовы

Абраныя даследчыкі атрымаюць наступныя стыпендыі:

  • € 7 500 на 6 месяцаӯ, € 15 000 на год для pre-дактаральнай праграмы;
  • € 15 000 на 6 месяцаӯ, €30 000на год для post-дактаральнай праграмы.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая аплiкацыйная форма;
  • CV;
  • апiсанне праекту (3-5 ст.);
  • 2 рэкамедацыйныя лiсты (дасылаюцца напрамую ад рэкамендатараў).

Дакументы дасылаюцца на наступны адрас:

Andrea Walther

Coordinator of the Research Institute

Deutsches Museum

80306 Munich

Tel.: 00 49 (0) 89 2179-280

Fax: 00 49 (0) 89 2179-239

Дэдлайн — 16 кастрычніка 2015 г.

Дадатковую iнфармацыю можна адшукаць тут альбо атрымаць ад Herr Walther па імэйле a.walther@deutsches-museum.de.

Глядзіце таксама: