Даведацца больш пра Нямеччыну: семінар для пачаткоўцаў

“Dіе Akademie für Belarus” запрашае на семінар, які дапаможа глыбей пазнаёміцца з Нямеччынай.

Калі: 16-24 жніўня 2017 года.
Дзе: Майнц, Нямеччына.

З 2007 года “die Akademie für Belarus” арганізоўвае для студэнтаў і маладых выпускнікоў семінар, які дапамагае лепш спазнаць Нямеччыну. Усе мерапрыемствы праходзяць як у памяшканні народнай школы, так і ў арганізацыях, што прымаюць гасцей з Беларусі.

Семінар дапаможа бліжэй пазнаёміцца з палітыкай, грамадствам Нямеччыны і Еўропы, індустрыяй, гандлем у Майнцы, сістэмай абароны правоў работнікаў, універсітэтам. Таксама ўдзельнікаў семінару чакаюць экскурсіі па Майнцы і Візбадэне, Франкфурце-на-Майне, Кёльне і паездка да гары Ларэля, а таксама сустрэчы з рознымі людзьмі.

Пасля сканчэння семінару кожны атрымае падцверджанне аб удзеле.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-35 гадоў;
  • добрае валоданне нямецкай мовай;
  • цікавасць да культуры, палітыкі і грамадства Нямеччыны.

Неабходныя для падачы заяўкі дакументы:

  • запоўнены і падпісаны фармуляр заяўкі;
  • матывацыйны ліст, у якім кандыдату трэба растлумачыць, чаму ён/яна жадае ўзяць удзел і які інтарэс да Нямеччыны мае (аб’ём – 1 старонка на нямецкай мове);
  • жыццярыс у таблічным выглядзе;
  • пашпартны фотаздымак;
  • падцверджанне ўзроўня нямецкай мовы (альбо ліст ад спадарыні Susanne Bandau – DAAD-лектаркі, альбо падцверджанне ад свайго выклачыка нямецкай мовы).

Усе дакументы неабходна даслаць на е-адрас akademie@MainzMinsk.de.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 90 еўра. Выдаткі на візу і медыцынскае страхаванне пераймаюцца арганізатарамі. Пражываць удзельнікі будуць у кватэрах/дамах сябраў мясцовай супольнасці, у якіх ужо ёсць досвед “кватэравання” ўдзельнікаў семінару. Сняданкі, абеды, а таксама вячэры (не заўжды) ўваходзяць у суму ўнёску. Важна: пра даезд у Майнц і дадому ўдзельнікі мусяць паклапаціцца самастойна.

Дэдлайг – 31 траўня 2017 года.