Даведацца пра адкіды ўсё: важлівая лекцыя-дыскусія

У чацвер 13 ліпеня адбудзецца адкрытая лекцыя-дыскусія з экспертамі з Расіі і Беларусі. Прыходзьце а 19:00 у адукацыйную прастору PUNKT (Кастрычніцкая, 23а) і прыводзьце сяброў!

На сустрэчы распавядуць:

  • што значыць асобны збор адкідаў і як яго дасягнуць?
  • чаму спальванне адкідаў – гэта дрэнная альтэрнатыва?
  • як арганізаваць асобны збор у сябе дома?
  • ці ёсць у Беларусі перапрацоўка адкідаў і куды ідзе смецце з кантэйнераў?
  • ці магчыма жыццё без адкідаў?
  • + эксперты адкажуць на ўсе пытанні, якія цікавяць вас.

Выступоўцы: 

  • Зміцер Несцераў, працуе над укараненнем сістэмы асобнага збору ў Расіі і канцэпцыі «нуль адкідаў», Грынпіс (Расія);
  • Аляксей Кісялёў кіраўнік таксічнай кампаніі Грынпіс (Расія);
  • Лабанаў Яўген, дырэктар і кіраўнік праграмы па хімічных рэчывах і адкідах, ЦЭР (Беларусь);
  • Наталля Блыщык, супрацоўніца праграмы па хімічных рэчывах і адкідах, каардынатарка грамадскага інфармацыйнага цэнтра, ЦЭР (Беларусь).