Даведацца ўсё пра ІТ: канферэнцыя ў Віцебску

13 кастрычніка спецыялісты сферы ІТ запрашаюць на бясплатную прафарыентацыйную канферэнцыю навучэнцаў каледжаў і студэнтаў

Аб сферы ІТ сёння кажуць шмат, але што з гэтага праўда, а што міфы?  Разабрацца з гэтым дапамогуць на канферэнцыі, на якой самі прадстаўнікі гэтай сферы шчыра раскажуць пра плюсы і мінусы сваёй працы. Мерапрыемства пройдзе ў фармаце жывой камунікацыі са спецыялістамі ў сферы камп’ютэрных тэхналогій.

У рамках дадзенай канферэнцыі вы зможаце паўдзельнічаць у двух фарматах мерапрыемства:

  • Лекцыі, на якіх IT-спецыялісты падзеляцца самай свежай і дакладнай інфармацыяй аб IT-прафесіях.
  • Майстар-класы, дзякуючы якім можна будзе акунуцца ў праграмаванне і робататэхнікі.

Калі: 13 кастрычніка 2018, 13.00 

Дзе: актавая залв Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава, (Віцебск, Маскоўскі праспект, 33)

Каб наведаць канферэнцыю, трэба папярэдне зарэгістравацца. Удзел у канферэнцыі – бясплатны, колькасць месцаў абмежавана.

Арганізатары канферэнцыі: Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» і факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава. Партнёры – вялікія кампаніі Беларусі, якія маюць шматгадовы досвед працы ў сферы IT: EPAM, iTechArt і Andersen.