Даведацца ўсё пра самакіраванне!

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць усіх зацікаўленых (і грамадскіх актывістаў, і прадстаўнікоў дзяржаўных установаў) на майстар-класы па эфектыўным мясцовым самакіраванні з Кшыштафам Захаржэўскім — не толькі філосафам, грамадскім актывістам і спартсменам, але і дзейным бургамістрам Злоценца (Польшча).

Кшыштаф Захаржэўскі (Krzysztof Zacharzewski), на думку СМІ, — адзін з самых сучасных бургамістраў Польшчы. Ён лічыць, што найбольш выгадныя інвестыцыі — гэта ўкладанне ў чалавечы капітал, а асноўныя прынцыпы працы мясцовай улады — адкрытасць, даступнасць, крэатыўнасць, удзел.

Бургамістр распавядзе пра вялікія рэформы ў малым горадзе, удзеле грамадзян у фармаванні бюджэту гміны і прыняцці іншых рашэнняў, інавацыях для павышэння празрыстасці і эфектыўнасці работы органаў улады.

Майстар-класы (падчас якіх меркаванне кожнага ўдзельніка вельмі важнае) адбудуцца:

  • у Брэсце — 2 снежня з 13:00 да 17:30;
  • у Мінску — 3 снежня з 13:00 да 17:30.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел бясплатны, але абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя да 24:00 30 лістапада 2017 г.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення мерапрыемства разам з пацвярджэннем рэгістрацыі.