Даведайцеся больш пра свае дадзеныя

Асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі” ладзіць анлайн-курс “Абарона персанальных дадзеных: тэорыя, гісторыя, практыка”.

Мэта курсу – увядзенне ў агульны кантэкст праблематыкі абароны персанальных дадзеных.

Курс з’яўляецца агульнаадукацыйным і не патрабуе адмысловай падрыхтоўкі, прадугледжвае вывучэнне сацыяльна-этычных, палітычных і прававых аспектаў абароны персанальных дадзеных, уключае як вочныя лекцыі і сэмінары, так і працу анлайн пры дапамозе дыстанцыйнай платформы Лятучага ўнівэрсітэту на базе Moodle (форумы, чаты, пісьмовыя заданні).

Па выніках курсу слухачы атрымаюць уяўленне пра:

  • розныя трактоўкі панятку “персанальныя дадзеныя”;
  • задачы абароны персанальных дадзеных у кантэксце сацыяльна-этычнай праблематыкі;
  • структурныя элементы абароны персанальных дадзеных як праблемы публічнай палітыкі;
  • стратэгіі і формы прававога рэгулявання абароны персанальных дадзеных;
  • мэтодыкі аналізу нацыянальных стратэгій абароны персанальных дадзеных.

Вучэбная праграма курсу разлічаная на 8 тыдняў і ўключае:

  • уступныя і выніковыя заняткі;
  • анлайнавыя семінары;
  • анлайнавы выніковы практыкум;
  • вочныя кансультацыі.

Выкладчык курсу Аляксей Казлюк – юрыст, супрацоўнік па даследваннях і прававых пытаннях Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), эксперт у галіне свабоды інфармацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Каб прыняць удзел, неабходна толькі запоўніць анлайн-заяўку.

Больш інфармацыі – па спасылцы.