Даведайся больш пра размеркаванне ды не бойся яго

Праграма “Размеркаванне БАСС” падрыхтавала новы сезон мерапрыемстваў-кансультацый для выпускнікоў і маладых спецыялістаў.

Першае мерапрыемства новага сезону кансультацый адбудзецца ў Мінску 27 студзеня (пятніца), пачатак а 18 гадзіне. Удзел бясплатны.

У праграме кансультацыі:

  • разбор заканадаўства аб размеркаванні;
  • самыя актуальныя кейсы, рэальныя гісторыі размеркавання;
  • асвятленне досведу праграмы ў 2015 і 2016 гадах;
  • юрыдычная кансультацыя па цікавых менавіта для цябе пытаннях!

Азнаёміцца з водгукамі ўдзельнікаў можна тут.

Для ўдзеле ў кансультацыі неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.

Каб сачыць за абнаўленнямі мерапрыемствы, падпісвайцеся на vk.com/raspred_by.