Даведайся пра эфектыўны брэйнстормінг разам са Skills-On Group

Skills-On Group запрашае на свой трэці семінар.

Калі: 3 кастрычніка 2017 года, пачатак а 18:00.
Дзе: Imaguru: Бізнэс-Клуб / Startup Hub, вуліца Фабрыцыуса 4, Мінск, Беларусь.

Запрошаны спікер – архітэктар і дызайнер Юрый Таўбкін…

  • падзеліцца метадам эфектыўнага брэйнсторму, распрацаваным ім і яго камандай;
  • на практыцы з дапамогай удзельнікаў семінара прадэманструе эфектыўныя метады брэйнсторму, распрацаваныя ім і яго камандай.

Акрамя таго, Юрый раскажа аб тэхналогіі Foresight – мадэляванні трэндаў будучыні без метафізікі. (Foresight – адносна новая, але ўжо даволі запатрабаваная ў перадавых кампаніях і на дзяржаўным узроўні тэхналогія доўгатэрміновага прагназавання.)

Удзел у мерапрыемстве бясплатны!

Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы.

Больш падрабязная інфармацыя тут.