Даведайся пра Германію… ў Беларусі

Інстытут нямецкіх даследванняў у супрацы з DAAD і Фундацыяй Роберта Боша запрашаюць ўсіх зацікаўленых студэнтаў і выпускнікоў на краіназнаўчы курс “Deutschland aktuell” .

Курс прапануе:

  • удасканаленне немецкай мовы;
  • грунтоўныя веды пра Германію;
  • адмысловую інфармацыю па тэмах: змяненні на працоўным рынку Германіі, міграцыя, бежанцы ды актуальныя тэмы са штодзённай прэсы.

Сустрэчы будуць адбывацца кожны аўторак з 18:00 да 19:30.  Пачатак курсу – 23 лютага.

Лакацыя – факультэт міжнародных дачыненняў БДУ (вуліца Ленінградская, 20). Пра дакладную аўдыторыю паведамяць пазней.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узровень немецкай мовы – ад В1 да С1;
  • цікавасць да ўдзелу ў дыскусіі.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за навучанне – 500 000 рублёў.

Каб далучыцца да курсу, неабходна даслаць свае:

  • імя;
  • узрост;
  • адрас;
  • імэйл, нумар тэлефону;
  • назву ўніверсітэта, ступень навучання;
  • узровень нямецкай

на е-адрас ifd@bsu.by.

Дэдлайн – 28 лютага 2016 г.