Даведайся пра сваю магчымую адукацыю на адмысловай выставе

Міжнародная спецыялізаваная выстава “Адукацыя і кар’ера“, якая цягам 3 дзён будзе знаёміць беларусаў з мноствам адукацыйных магчымасцей, запрашае ўсіх зацікаўленых.

Калі: 16-18 лютага 2017 года.
Дзе: Мінск, праспект Пераможцаў, 4 (Палац спорту).

Экспанентамі выставы стануць беларускія ВНУ, каледжы, ліцэі, інстытуты паслядыпломнай і дадатковай адукацыі, турыстычныя фірмы, якія працуюць у галіне адукацыйнага турызму, моўныя курсы, адукацыйныя цэнтры. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца з рознымі інстытуцыямі, з якімі, магчыма, у далейшым будзе звязанае тваё жыццё, пад адным дахам у адным месцы.

Выстава пазнаёміць з шырокім спектрам адукацыйных праграм, ад школьных да пасляўніверсітэцкіх, уключаючы дактарантуру. На ёй будуць прысутнічаць удзельнікі не толькі з Беларусі, але і Расеі, краін Балтыі і далёкага замежжа.

Апроч кансультацый, госці выставы змогуць убачыць прэзентацыі розных прафесій у рёжыме нон-стоп на інтэрактыўнай пляцоўцы. Для прадстаўнікоў прафесіянальнай сферы будзе арганізавана праграма майстар-класаў.

Рэжым працы:

  • 16-17 лютага –  з 10:00 да 18:00;
  • 18 лютага – з 10:00 да 15:00.

Больш падрабязнасцей – на афіцыйным сайце, па тэлефоне +375 (17) 314 34 30 альбо е-адрасе vicam@expoforum.by.