Даведайся пра ЕВС-валанцёрства ўсё!

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на сустрэчу, прысвечаную магчымасцям ЕВС-валанцёрства за мяжой і ў Беларусі.

Калі: 7 сакавіка а 19:00.
Дзе: “Цэнтр гарадскога жыцця Гродна”, Савецкая, 3.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто жадае стаць валанцёрам за мяжой, а таксама  дапамагаць валанцёрам-замежнікам на месцы; прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія хацелі б прымаць ці высылаць валанцёраў па праграме ЕВС.

Сустрэча будзе прысвечаная магчымасцям Еўрапейскай валанцёрскай службы (ЕВС) ў мажах праграмы Erasmus+. Каардынатаркі, былыя і цяперашнія ЕВС-валанцёры і ментары ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”, гарадзенцы, якія пабывалі на ЕВС, шчыра падзеляцца ўсім, што ведаюць пра тое:

  • як стаць валанцёрамі – за мяжой і ў Беларусі;
  • што неабходна грамадскім арганізацыям, каб прыняць удзел ў праграме ЕВС.

Арганізатары просяць усіх ахвотных да ўдзелу запоўніць кароткую апытанку, якая дазволіць ім даведацца пра вашыя патрэбы і пытанні.

Уваход вольны.

Iвэнт у Facebook
Мерапрыемства ў ВКонтакте