Даведайся, як зрабіць свой універ больш экалагічным

13 жніўня Цэнтр экалагічных рашэнняў запрашае стдэнтаў і студэнтак, выкладчыкаў і выкладчыц на сустрэчу з актывістамі і актывісткамі з Беларусі і Нямеччыны, якія займаюцца экасяброўскімі практыкамі ў сваіх навучальных установах.

Сваім досведам і першымі вынікамі працы падзеліцца студэнцкая ініцыятыва “Зялёны універсітэт“, якая арганізоўвае экалагічныя актыўнасці ў некаторых ВНУ Мінска.

Пра тое, якія цікавыя экалагічныя рашэнні выкарыстоўваюць нямецкія ўніверсітэты і якія там існуюць студэнцкія ініцыятывы, распавядзе Марыя Рудзь, экс-супрацоўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, а цяпер студэнтка нямецкага ўніверсітэта Katholische Universität Eichstätt-Ingolstadt

 Гэта сустрэча для вас, калі:

  • вас цікавіць экасяброўскі лад жыцця
  • вы хацелі б зрабіць свае ўніверсітэты больш экалагічнымі, але не ведаеце, з чаго пачаць і да каго далучыцца
  • вам цікава даведацца, якія практыкі і рашэнні ўжо працуюць у некаторых беларускіх ВНУ
  • вас цікавіць досвед замежных краінаў і вы хацелі б прымяняць яго ў Беларусі

Разам удзельнікі і ўдзельніцы змогуць абмеркаваць, якія яшчэ цікавыя экалагічныя ідэі магчыма ажыццявіць ва ўніверсітэтах, і даведаюцца, што для гэтага трэба зрабіць.

Уваход вольны!

Калі: 13 жніўня 2018 года (панядзелак), а 18.30

Дзе: Мінск, пр-т Машэрава, 9, к. 111