Даведайся яшчэ больш пра ангельскую мову і брытанскую культуру!

Брытанская Рада прапануе бясплатны анлайн-курс, прысвечаны брытанскай культуры і ангельскай мове.

Тэрмін дыстанцыйнага навучання складае 6 тыдняў (па 2 гадзіны на тыдзень).

Курс прызначаны для тых, хто ўжо вывучае ангельскую мову і жадае ўдасканаліць свае моўныя навыкі. Навучальны курс уключае серыю відэаролікаў па разнастайных тэмах:

  • сусветная мова;
  • навакольнае асяроддзе;
  • прадпрымальніцтва;
  • літаратура.

Відэа дапаможа ўдасканаліць навыкі ўспрымання мовы на слых. Дасведчаны настаўнік зверне ўвагу на асноўныя моманты, якія дапамогуць удасканаліць валоданне вуснай і пісьмовай ангельскай.

Курс скіраваны на людзей, якія вывучалі ангельскую на ўзроўні B1 (Іntermediate).

Патрабаванне да навучэнцаў – узрост ад 13ці гадоў. Арганізатары вітаюць удзел і настаўнікаў ангельскай.

Каб зарэгістравацца, калі ласка, націсніце сюды. Апісанне курсу – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu