Дэкадаваць Беларусь: семінар для журналістаў

Праект “Дэкадаванне Беларусі” – магчымасць змяніць стэрэатыпнае успрыняцце Беларусі замежнымі журналістамі. У межах праекта 18 нямецкіх, польскіх і беларускіх журналістаў і журналістак сустрэнуцца ў Мінску на семінары 14-20 снежня 2018.

У межах семінара ўдзельнікі абмяркуюць стэрэатыпы, якія выкарыстоўваюцца ў тэкстах пра Беларусь, а таксама параўнаюць польскую і беларускую/расейскую школы рэпартажаў з заходнееўрапейскай рэпарцёрскай традыцыяй. У межах гэтых сустрэч абмяркуюць ідэі будучых рэпартажаў удзельнікаў, над якімі яны будуць працаваць у далейшых частках праекта. Абраныя рэпартажы, створаныя ў межах праекта, будуць апублікаваныя ў кніжнай версіі на польскай мове выдавецтвам Czarne.

Мэтавая аўдыторыя: журналісты з досведам напісання больш доўгіх формаў (рэпартажаў)

Для ўдзелу неабходна валодаць рускай альбо ангельскай мовай, на семінары будзе працаваць перакладчык. Удзел бясплатны.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць на адрас kaja.puto@gmail.com наступную інфармацыю:

  • CV па-руску альбо па-ангельску (са спісам найбольш важлівых публікацый)
  • спасылку на адну альбо дзьве доўгія публікацыі на рускай, ангельскай альбо нямецкай мове

Дэдлайн:  13 лістапада 2018.