Дэлегаты і дэлегаткі! Вас запрашаюць у Францыю!

Еўрапейскі моладзевы парламент Беларусь шукае дэлегатаў, якія прадставяць нашу краіну на 82й Міжнароднай сесіі ЕМП RISE 2016 у Францыі.

Сесія пройдзе з 14 па 23 ліпеня 2016 года ў горадзе Рэн і збярэ больш за 300 маладых хлапцоў і дзяўчат з 39 еўрапейскіх краінаў.

Маладыя ўдзельнікі атрымаюць магчымасць падзяліцца сваімі ідэямі і поглядамі на шлях устойлівага развіцця для Еўропы, а таксама развіць іх, атрымаць досвед еўрапейскай культурнай разнастайнасці.

Працоўныя мовы – ангельская, французская і нямецкая.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 16 да 20 гадоў, выключэнняў з гэтага правіла не будзе;
  • наяўнасць персанальнага пашпарта (візавую падтрымку прадстаўляюць арганізатары);
  • добры ўзровень ангельскай мовы;

Таксама шукаюць:

  • аднаго дэлегата, які ўжо браў удзел ў міжнароднай сесіі ЕМП;
  • аднаго дэлегата, незалежна ад вопыту ў ЕМП з валоданнем французскай мовы;
  • аднаго дэлегата, які валодае нямецкай мовай;
  • аднаго дэлегата, які ніколі не ўдзельнічаў у мерапрыемствах ЕМП.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары забяспечваюць жыллё і харчаванне. Удзельнікам неабходна толькі аплаціць шлях да месца правядзення сесіі і дадому ў Беларусь.

Пасля сканчэння сесіі кожны ўдзельнік афіцыйна становіцца выпускніком ЕМП і далучаецца да велізарнай сям’і тых, у каго ўжо ёсць гэты статус. Не згубі свой шанец прадставіць Беларусь на такім фантастычным івэнце!

Як падацца

Падаць заяўку можна па спасылцы. Калі ўзніклі нейкія пытанні, калі ласка, пішыце на імейл eypbelarus@gmail.com.

Дэдлайн – 10 красавіка 23:59.

Больш інфармацыі па спасылках: