Дэмакратыя ў міжнароднай камандзе

Mellem Education запрашае на адукацыйны курс па інавацыйных метадах навучання дэмакратыі.

Трэнінг адбудзецца з 9 па 16 снежня 2015 года ў Арменіі.

Мэты трэнінгу:

  • палепшыць кампетэнцыі ўдзельнікаў, удасканаліць навыкі;
  • навучыцца выкарыстоўваць новыя метады / інструменты ў сваёй працы;
  • павысіць дэмакратычную адчувальнасць маладых людзей. ‘

Таксама праграма накіравана на фарміраванне сеткі аднадумцаў, якія зацікаўлены ў далейшым супрацоўніцтве і абмене досведам па інавацыйных формах дэмакратыі і грамадзянскай адукацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя спецыялісты, моладзевыя лідары, трэнеры з Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Даніі, Гішпаніі, Грузіі, Нямеччыны, Расеі, Украіны.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пераймаюць усе выдаткі на пражыванне і харчаванне. Для ўдзельнікаў з Беларусі прадугледжана кампенсацыя дарожных коштаў (275 еўра).

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 5 лістапада.