DESY Summer School для фізікаў-пачаткоўцаў

Студэнтаў, якія скончылі мінімум трэці курс у галіне фізікі альбо прыродазнаўчых навук, чакаюць летам у Нямеччыне.

Перыяд: 18 ліпеня– 7 верасня 2017 года. Дзе: Гамбург, Цойтан, Нямеччына.

Абраныя кандыдаты далучацца да штодзённай працы даследчай групы ў лабараторыі DESY у Гамбургу альбо Цойтане (Берлін) і будуць удзельнічаць у адной з наступных актыўнасцей.

Таксама ў праграме:

  • цыкл лекцый;
  • наведванне акселерацый;
  • удзел у эксперыментах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць залічаным на праграму ў галіне фізікі альбо прыродазнаўчых навук ва ўніверсітэце (падчас праграмы таксама мець статус студэнта);
  • скончыць мінімум трэці курс да пачатку школы;
  • дзве асноўныя мэтавыя аўдыторыі – (1) студэнты, якія атрымоўваюць ступень бакалаўра ў 2017 – 2018, (2) магістранты, якія сканчаюць свой першы год навучання.
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • заяўкі прымаюцца толькі ад кандыдатаў, якія раней не бралі ўдзел у DESY Summer School;
  • іншыя патрабаванні тут.

Фінансавыя ўмовы

Студэнты будуць атрымоўваць сутачныя для пакрыцця выдаткаў на пражыванне. Транспартныя выдаткі таксама пакрываюцца арганізатарамі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.