Deutsche Welle падтрымае лепшых

Фонд нямецка-польскага супрацоўніцтва выдзяляе стыпендыі для беларускіх і украінскіх журналістаў, каб падтрымаць іх штодзённую працу.

Памер стыпендыі — 2 500 еўра.

Прапанаваць кандыдатуру, вартую атрымаць стыпендыю, могуць:

  • польскія альбо нямецкія журналісцкія аб’яднанні;
  • рэдакцыі;
  • аўтарытэтныя журналісты;
  • НДА;
  • грамадскія дзеячы.

Тэматыка, якой займаецца намінаваны журналіст, не мае значэнне. Як і тып СМІ, у якім ён працуе. Галоўны крытэр — выбітныя дасягненні ў журналістыцы.

Як стаць прэтэндэнтам

Рэдакцыя альбо журналіст, якія збіраюцца намінаваць калегу, мусяць падрыхтаваць CV прэтэндэнта, спіс яго публікацый (max. 2 старонкі) і матывацыйны ліст з абгрунтаваннем сваёй рэкамендацыі.

Заяўку на ангельскай мове неабходна даслаць на адрас  joanna.czudec@fwpn.org.pl.

Дэдлайн — 15 лістапада.

Падрабязнасці ёсць на сайце.

Глядзіце таксама: