Digital Journalism and Democracy: семінар у Мінску

251

16 маладых журналістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Арменіі запрашаюцца на пяцідзённы семінар па ролі і важнасці журнаістыкі для сучаснай дэмакратыі.

Калі : 5 – 9 кастрычніка 2016. Дзе: Мінск, Беларусь.

Варкшоп прысвечаны стратэгічнаму пытанню: наколькі незалежна можа выконваць сваю функцыю для станаўлення дэмакратыі прафесійная этычная журналістыка і пры гэтым заставацца прыбытковым заняткам у сучасных тэхнічных і сацыяльных умовах.

Праграма варкшопу распрацована сумесна з вядучымі навукоўцамі і практыкамі ў сферы журналістыкі і даследчых арганізацый. Ён складаецца з тэарэтычных частак і сумесных дыскусій, прысвечаных тэме дыгітальнай журналістыкі. Асаблівая ўвага будзе надавацца новым канцэптам і механізмам, міжнародным практыкам і праектам, наўпрост звязаным з прафесійным жыццём удзельнікаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Арменіі;
  • узрост ад 20 да 35 гадоў;
  • праца ў галіне журналістыкі, блогерства ці мультымедыя;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на паездку, пражыванне (пакоі на дваіх ) і харчаванне падчас варкшопу.

Кандыдатам трэба даслаць заяўку, CV і матывацыйны ліст на адрас debate@carta.info. Дэдлайн – 9 верасня.

Праект арганізуецца European Leadership and Debate Academy (ELDA) у супрацоўніцтве з Stahlmedien Germany, Беларускай асацыяцыяй журналістыкі (БАЖ) і нямецкім блогам CARTA, пры фінансавай падтрымцы Federal Foreign Office.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.