Для маладых лідараў – стажыроўка ў Вашынгтоне

Праграма Hurford Youth Fellowship Program прапануе магчымасць палепшыць лідарскія якасці, арганізацыйныя навыкі і патэнцыял маладых лідараў з усяго свету.

Дзякучы гэтай праграме абраныя кандыдаты цягам 4 месяцаў будуць працаваць у арганізацыі National Endowment for Democracy.

Лакацыя – Вашынгтон, ЗША.

Запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце да 30 гадоў, якія дэманструюць цікавасць да дэмакратыі ў сябе на радзіме. Прыярытэт будзе на баку тых, хто з’щяляецца сябрам грамадскай арганізацыи.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць заяўку, прыкласці рэзюмэ, а таксама далучыць два рэкамендацыйны лісты.

Дэдлайн – 18 траўня 2016 года.

Падрабязнасці – па спасылцы.