Для тых, хто не дарма любіць матэматыку
- 17.02.2016
- Стыпендыі

- даследчыкі
- Нарвегiя
- 2016 -2018
- ангельская
- 29.02.2016
- uio.easycruit.com
Універсітэт Осла шукае даследчыкаў на кафедру матэматыкі і прапануе ім стыпендыі на правядзенне даследвання.
Даследчыя стыпендыi даступныя на кафедры матэматыкi Ўнiверсiтэта Осла i выдаюцца нарвежскiм i мiжнародным кандыдатам на рэалiзацыю постдоктарскай праграмы. Унiверсiтэт прапаноўвае некалькi агульных i суб’ектна-спецыфiчных схемаў фiнансавання.
Патрабаваннi да кандыдатаў
Кандыдаты на стыпендыю павiнны мець доктарскую ступень альбо любы iншы эквiвалент нарвержскай доктарскай ступенi з акцэнтам на дыферэнцыяльных ураўненнях (partial differential equations), стахастычным i лiчбавым аналiзе. Акрамя таго, кандыдаты павiны мець адзiн з распаўсюджаных мiжнародных сертыфiкатаў па ангельскай мове (IELTS 6,5).
Дэдлайн – 29 лютага 2016 г.
Падрабязнасці чытайце, калі ласка, па спасылцы.
***
Унiверсiтэт Осла – найстарэйшы, найбуйнейшы i найпрыстыжнейшы унiверсiтэт Нарвегii.