Для тых, хто жадае быць граматным. Фінансава граматным

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) запрашае на майстар-клас па фінансавай граматнасці “Фінансавая граматнасць – раскоша або сродак руху“.

Лакацыя – Мінск, вуліца Ясеніна, 141. Час – 19 сакавіка 2016 года.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Удзельнікі майстар- класа атрымаюць унікальную магчымасць:

  • навучыцца кіраваць сваімі фінансамі;
  • спазнаць прылады для стварэння пасіўнага прыбытку;
  • разабрацца ў актывах і пасівах .

У якасці спікера выступіць Ігар Кануннікаў, сертыфікаваны трэнер бізнес-клуба “Golden Club”, адзін з арганізатараў адукацыйных мерапрыемстваў па фінансавай граматнасці ў розных ВНУ Беларусі.

Майстар-клас пройдзе пры падтрымцы HeadHunter БАСС .

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу ў майстар-класе – 50 000 рублёў.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 17 сакавіка 2016, 23:59.

За падрабязнасцямі звяртайцеся, калі ласка, да арганізатара майстар-класа Крысціны Мурашовай па тэлефоне +37529 6150324 (Velcom) ці e-mail christinamurashova@gmail.com.

Дэтальная інфармацыя размешчана на старонцы мерапрыемства.