Дні гарадоў у Шчэціне: пазнаёміцца з невядомым!

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў GFPS запрашае да ўдзелу ў праекце Дні Гарадоў, які распачне семестр восеньскіх стыпендыятаў.

Дзе: Шчэцін (горад на мяжы Польшчы і Нямеччыны). Калі: 6-9 кастрычніка 2016.

У праекце могуць удзельнічаць маладыя людзі да 26 гадоў. Працоўныя мовы – польская, нямецкая і чэшская.

Кошт удзелу:

  • для чальцоў GFPS-Polska – 25 еўра;
  • для чальцоў GFPS e.V. і нечальцоў – 30 еўра.

Кошт удзелу ўключае пражыванне, харчаванне. Візавая дапамога забяспечваецца (калі ёсць патрэба).

Заяўку можна запоўніць тут (напрыканцы старонкі). Пра магчымасць стаць чальцом ГФПС-Польшча, можна даведацца па спасылцы.

Дэдлайн адсутнічае, але лепш падаць заяўку як мага хутчэй (асабліва для тых кандыдатаў, у каго няма візы).

Больш інфармацыі на старонцы мерапрыемства ў ФБ, а таксама на сайце.