“Добрая воля” запрашае маладых музыкаў у Літву

Фундацыя “Добрая воля” запрашае маладых музыкаў на моладзвевы абмен у Літву.

Перыяд – 25 лістапада – 4 снежня 2016 года. Лакацыя – Aukštadvaris (Літва, Віленская акруга).

Да ўдзелу запрашаюцца музыканты-пачаткоўцы ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў.

Сустрэча прысвечана развіццю навыкаў, як папулярызаваць уласную творчасць. Удзельнікі…

  • самі падрыхтуюць выступленне, дзе кожны з іх зможа выканаць уласны твор;
  • навучацца распаўсюджваць інфармацыю аб сваіх выступленнях;
  • засвояць навыкі вырабу відэа-кліпаў, розныя таямніцы вядомых музыкаў.

Умовы ўдзелу:

  • магчымасць ўдзельнічаць на працягу ўсёй сустрэчы;
  • пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення пакрывае літоўскі арганізатар; арганізацыю даезду (квіткоў) бярэ на сябе фундацыя “Добрая воля”;
  • узроставае абмежаванне – 16-24 гадоў для ўдзельніка, 18 і старэй – для кіраўніка групы;
  • наяўнасць шэнген візы (ці магчымасць аформіць яе самастойна) – візавы збор вяртаецца;
  • валоданне ангельскай мовай на базавым узроўні (мова правядзення сустрэчы);
  • рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра;

Пасля аплаты рэгістрацыйнага ўнёску і наяўнасці візы арганізацыя купляе праязны білет і ўносіць кандыдата ў спіс ўдзельнікаў.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн адсутнічае: перавага аддаецца тым, хто раней даслаў заяўку.

Крыніца – mihck.info