Добрыя справы ў Брэсце: паляпшаем горад у нядзелю!

Усе ахвотныя зрабіць свой горад, свой асяродак лепей і цікавей запрашаюцца на чарговую сустрэчу з цыклу “Добрыя справы”.

Калі: 12 лютага, пачатак – 12:00.
Дзе: Брэст, вул. Маякоўскага 46-1.

На “Добрыя справы” запрашаюць усіх, хто цікавіцца гарадскімі ініцыятывамі і хоча пазнаёміцца і пагутарыць з экспертамі ды аднадумцамі.

Хто: сутрэчу правядзе Ганна Барадзіна, каардынатарка ініцыятывы Адукацыя.Інфо, ЕВС-каардынатарка ў ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, дасведчаны валанцёр розных праектаў. Яна раскажа, як стварыць “працоўную” каманду і заматываваць яе.

Пасля адукацыйнай часткі ўдзельнікі сустрэчы змогуць пазмагацца за бюджэт у 200 BYN для рэалізацыі сваіх ініцыятыўных ідэй. Абмежаванняў па тэмах няма: гэта могуць быць грамадскія, экалагічныя, арт-праекты і любыя іншыя, якія можна ажыццявіць у Брэсцкай вобласці.

Сустрэча праводзіцца ў рамках праекта «Будзь валанцёрам» і стаў працягам «Школы валанцёраў», «Біржы ідэй» і «Кірмашу валанцёрства», арганізаваных АРР «Дзедзіч».

Уваход вольны, але патрабуецца папярэдне зарэгістравацца па спасылцы.