Доктарскiя стыпендыi па матэматыцы ў Нарвегii

Універсітэт Осла шукае даследчыкаў па матэматыцы.

Унiверсiтэт Осла – буйнейшы даследчы iнстытут Нарвегii (28 000 студэнтаў i 7 000 персаналу). Шырокае кола дысцыплiн i аўтарытэтныя даследчыя групы надаюць унiверсiтэту важнае значэнне ў грамадстве. The Department of Mathematics з’яўляецца часткай The Faculty of Mathematics ans Natural Sciences. Матэматычнае аддзяленне мае тры напрамкi:

  • матэматыка;
  • механiка;
  • Statistics and Insurance Mathematics.

Вакансiя стыпендыята доктарскага даследвання адкрыта на матэматычным аддзяленнi. Калi кандыдат дастаткова добра валодае скандынаўскiмi мовамi, стыпендыя доўжыцца 4 гады з частковай занятасцю. У адваротным выпадку стыпендыя разлiчана на 3 гады без дадатковай занятасцi. Даследчая стыпендыя будзе звязана з Section for Stochastic Analysis, Finance, Insurance and Risk, а таксама часткай 4-гадовага праекту факультэта Stochastics of Renewable Energy Markets (STORE).

Патрабаваннi:

  • скончаная магiстарская ступень па матэматыцы;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Як падацца

Пакет дакументаў:

  • матывацыйны ліст;
  • CV (аўтабiяграфiя з аглядам скончанай адукацыi, акадэмiчнага, працоўнага вопыту);
  • копii сертыфiкатаў аб адукацыi, выпiска адзнак, рэкамендацыйныя лiсты;
  • падцверджанне валодання ангельскай мовай;
  • спiс апублiкаваных i неапублiкаваных прац, у тым ліку да 5 прац, якiя маглi б быць разгледжанымi ацэначнай камiсiяй;
  • імёны i кантакты двух-трох рэферэнтаў (адносiны да аплiканта, е-адрас, нумар тэлефона).

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі — NOK 430 500 – 483 700 штогод.

Дэдлайн — 20 студзеня 2016 г.

Падрабязнасці па спасылцы.