Доўгатэрміновы курс “FEMPOWER”

“FEMPOWER” – доўгатэрміновы навучальны курс, які ладзіцца ў межах праграмы “Erasmus+” . Курс мае на мэце даць магчымасць моладзевым лідарам і працаўнікам адчуваць і аналізаваць моц гендару і гендарных роляў праз забяспечванне іх пляцоўкай для дыскусій, дэбатаў і магчымасцю даведацца больш пра тэму, якая часта застаецца за кадрам.

Курс накіраваны на дасягненне наступных мэтаў:

  • даведацца пра праблемы гендарнай роўнасці праз абмеркаванне і параўнанне рэальнай сітуацыі ў Еўразвязе і краінах, на якія накіраваная Еўрапейская палітыка суседства;
  • падзяліцца досведам, лепшымі практыкамі і ведамі паміж моладзевымі працаўнікамі на тэму ўліку гендарных аспектаў і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын;
  • паглыбіць веды ўдзельнікаў і іх разуменне розных канцэптаў, звязаных з гендарам ды падкрэсліць важлівасць гендарнай роўнасці ў моладзевай працы;
  • фасілітаваць нэтворкінг паміж удзельнікамі і прасоўваць новыя сумесныя праекты, звязаныя з гендэрнай тэмай.

Навучальны курс прадугледжвае 2 этапы:

  • Навучальны курс у Ерэване (22-30 ліпеня 2017 г.);
  • Азнаямленчая паездка ў Лондан, Вялікабрытанія (11-16 верасня, 2017).

Каб трапіць на навучальны курс, неабходна падаць заяўку. Дэдлайн – 7 ліпеня.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у абодвух сесіях абавязковы. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, пакрываюць транспартныя выдаткі ў памеры да 275 еўра (на кожную з частак курса). Прадугледжаны арганізацыйны ўнёсак у памеры 60 еўра.