Доўгатэрміновы праект у Польшчы

Association of Parents and Friends of Deep Disabled “Maja” запрашае валанцёраў да ўдзелу ў доўгатэрміновым дабрачынным праекце ў Польшчы.

Дзе: Варшава, Польшча. Калі: жнівень 2016 – ліпень 2017 (11 месяцаў).

Каардынатары: арганізацыя “RA i DO” Foundation International Support Center for Youth and Adults.

Чым будуць займацца валанцёры:

  • удзельнічаць у экскурсіях з людзьмі з інваліднасцю ( раз на тыдзень,  5 гадзін);
  • дапамагаць падчас заняткаў па кераміцы, маляванню і кулінарыі;
  • дапамагаць у арганізацыі заняткаў па спяванню;
  • размаўляць з пацыентамі, іх сябрамі і роднымі.

Профіль валанцёра:

  • гатоўнасць і матывацыя працаваць з людзьмі з інваліднасцю;
  • узрост ад 18 да 30 лет;
  • вітаецца папярэдні вопыт працы з людзьмі з інваліднасцю і веды польскай мовы.

Фінансавыя ўмовы:

Праект фінансуецца Праграмай Erasmus+, якая пакрывае валанцёрам выдаткі на пражыванне (4-охпакаёвая кватэра ў Варшаве), харчаванне і медыцынскую страхоўку. Таксама будзе арганізаваны базавы курс польскай мовы.

Для ўдзелу трэба даслаць свае CV и матывацыйны ліст на ангельскай / польскай мове на адрас dverbitskaya@yahoo.com.

Дэдлайн падачы заяўкі – 20 ліпеня 2016.