Драматургічная лабараторыя «Открывачка»: прыём заявак

Цэнтр беларускай драматургіі аб’яўляе набор удзельнікаў на драматургічную лабараторыю «Открывачка».

Вы жадаеце напісаць п’есу, але чамусьці гэтага так і не зрабілі? Лабараторыя складаецца з 12 вячэрніх заняткаў з куратарам, падчас якіх вы зможаце ажыццявіць задуманае. Паралельна з куратарскімі заняткамі вас чакае невялікі цыкл лекцый, які дапаможа зарыентавацца ў сучасных тэатральных працэсах.

Куратар лабараторыі – Дзмітрый Багаслаўскі.

План лабараторыі:

  • з 16.04 по 08.07 – заняткі з куратарам
  • 3 01.09 по 30.09 – прэзентацыя п’ес у форме чытак на пляцоўцы Цэнтра беларускай драматургіі

Лабараторыя прадстаўляе 3 бясплатныя і 3 платныя (200 руб) месцы. Адбор ажыццяўляецца на падставе конкурсу.

Для ўдзелу ў лабараторыі неабходна да 10.04.2018 г. адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст (да 1200 знакаў) і свае ўжо напісаныя творы любых літаратурных формаў (пры іх наяўнасці).

У заяўцы трэба пазначыць:

  • прозвішча, імя і імя па-бацьку
  • год нараджэння
  • месца пражывання
  • адукацыю

Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • грамадзяне Беларусі альбо пастаянна пражываючыя тут
  • старэйшыя за 18 гадоў
  • гатоўнасць наведваць заняткі з 16 красавіка па 8 ліпеня 2018
  • жаданне асвойваць драматургічнае майстэрства
  • жаданне выказацца пра штосьці важлівае з дапамогай п’есы
  • здольнасць актыўна працаваць у абмежаваны тэрмін
  • адкрытасць да ўзаемадзеяння і пошуку новых формаў